Сольны канцэрт Ульяны Шелах
15 мая ў канцэртнай зале абласной філармоніі наша магілёўская спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, цудоўная і прыгожая Ульяна Шэлах прадставіла сваю новую сольную праграму «Мае крылы». Павіншаваць і падтрымаць Ульяну на сцэну падняліся яе сябры і калегі, салісты Магілёўскай абласной філармоніі Алена Мацярынка, Павел Усовіч, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алекша Чорны, Паша Любчанка, вакальны гурт «Беатрыс», ансамбль «Фортэ».
Гледачы, наведаўшыя канцэрт, былі ў захапленні ад таленту маладой спявачкі і ад прагучаўшых, усім вядомых, народных беларускіх песень і твораў нашых сучасных аўтараў. Зал разам з выканаўцай хорам падпяваў на роднай мове такія блізкія да сэрца кожнага беларуса матывы. Па-болей бы такіх канцэртаў было замест шматлікіх расейска-папсовых выканаўцаў, бо менавіта з гэтага пачынаецца сапраўдны патрыятызм, любоў да Радзімы, сваёй Бацькаўшчыны. Гата тое, што адвечнае, сваё, роднае, не залежнае ні ад ніякіх партыяў, палітычных плыняў, рэвалюцый, што можа аб'ядноўваць народ, узгадваць пра свае карані і даваць натхненне дзеля руху ў будучыню.
Аляксандр Сабалеўскі


